ДРЫК ГАННА IВАНАУ́НА
ВЫКЛАДЧЫК ДУА " МIНСКI ГАРАДСКI ПЕДАГАГIЧНЫ КАЛЕДЖ"

АУ́ТАРСКIЯ ПЕСНI ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА I МАЛОДШАГА ШКОЛЬНАГА У́ЗРОСТУ
Пытанне выхавання маладога пакалення ў нашай краіне на сённяшні дзень – адно з самых значных і актуальных. Садзейнічаць асабоваму станаўленню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, фарміраваць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці – найважнейшая задача беларускага грамадства. Бацькі, выхавацелі і настаўнікі павінны вырашаць яе разам. І вельмі важна рабіць гэта штодзённа, крапатліва і натхнёна.
Выхаванне сапраўднага грамадзяніна Беларусі немагчыма без далучэння дзіцяці да беларускага слова, да мілагучных беларускіх выразаў.
Не сакрэт, што вялікі ўплыў на жыцце чалавека аказвае мастацтва. Сярод усіх відаў мастацтва магутным сродкам выхавання з’яўляецца музыка.
Дадзеная падборка песень – сапраўдны дапаможнік у справе выхавання маленькіх жыхароў нашай краіны. Выкарыстанне музычнага матэрыялу дае магчымасць зацікавіць дзіця: выклікае інтарэс да беларускай мовы, садзейнічае ўзнікненню жадання размаўляць і спяваць на роднай мове, пашырае ўяўленні дзіцяці аб навакольным асяроддзі.
Прапанаваныя песні кранаюць амаль усе бакі жыцця беларусаў: родны горад, краіна Беларусь, сям’я, дзіцячы садок, вёска, хатнія і дзікія жывёлы, прыгажосць роднага краю і г.д.
У першую чаргу, музычны матэрыял трэба выкарыстоўваць для слухання дзецьмі, незалежна ад таго, ёсць у іх музычныя здольнасць ці няма. Слухаць усім без выключэння.
Вельмі важна правесці падрыхтоўчую работу, стварыць добры эмацыянальны настрой перад знаёмствам з кожнай песняй.
Акрамя слухання, у час выхаваўчых заняткаў, пры рабоце з песнямі пажадана праводзіць наступныя віды дзейнасці: маляванне з адначасовым праслухоўваннем асобных песень, пластылінаграфію, рытмапластыку, рытмадэкламацыю, тэатралізацыю, маляванне пяском і, ўрэшце, непасрэднае выкананне песень.
Адначасова з вырашэннем выхаваўчых задач, выкарыстанне песеннага матэрыялу выхавацелямі дзіцячых садкоў, настаўнікамі пачатковых класаў, кіраўнікамі музычных гурткоў спрыяе пашырэнню слоўнікавага запасу дзіцяці, развіццю вуснай мовы, кругагляду, аказвае ўплыў на развіццё музычных здольнасцей.

В марте 2025г. вышел сборник авторских песен "Мы пра родную краіну весела спяваем!":
Ганна Іванаўна Дрык - выкладчыца вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа. Закончыла Мінскае педагагічнае вучылішча №2, музычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Друкавалася ў часопісах «Буся», «Пралеска», «Вестник МГИРО».
Прапанаваны зборнік вынік шматгадовай працы Ганны Дрык у дзіцячых установах адукацыі г. Мінска. Аўтарскі песенны матэрыял дапамагае гарманічна выхоўваць дзіця, развівае яго музычныя здольнасці, вуснае маўленне, пашырае слоўнікавы запас і кругагляд.
Выданне будзе карыснае выхавацелям дзіцячых садкоў, настаўнікам пачатковых класаў, кіраўнікам вакальных, танцавальных і тэатральных гурткоў, бацькам дзяцей дашкольнага і малодшага школь- нага ўзросту.
Кнігу можна набыць:
у інтэрнэт-краме рѕhop.by;
замовіць па тэлефонах:
(017) 322-93-25, (017) 360-37-70

ПРАФЕСIЙНЫЯ БУДНI




